Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. У беларусов стало на одну безвизовую страну больше
  2. Ключевой переговорщик США с Лукашенко покидает свой пост. «Зеркалу» стали известны подробности
  3. Почему Лукашенко зовет узбеков, но не пытается вернуть уехавших беларусов? Мнение аналитика
  4. На субботу выписали штормовое предупреждение. Обещают грозы, ливни и сильный ветер
  5. «За нами даже закрепили такси». Что рассказывают работники из Узбекистана, приехавшие в Беларусь (недовольны далеко не все)
  6. «Вас заметят». Налоговики пригрозили «административкой» тем, у кого есть недвижимость, — и показали на примере, какие неприятности грозят
  7. 60 лет одиночества. Сборная Англии снова не выиграет футбольный ЧМ — рассказываем, как британцы безвольно уступили в полуфинале
  8. Синоптики предупредили об опасности в пятницу и рассказали о погоде в выходные
  9. «Жить там можно только от безысходности». Беларусы разошлись во мнениях об одном из самых спорных районов Минска
  10. «Будем искоренять до конца». Депутат высказался о закрытии магазинов с беларусской символикой и отмене фестиваля «Наш Грюнвальд»
  11. Этот географ не «пропил глобус», а написал один из главных бестселлеров беларусской литературы. Вот его история — в пяти пунктах
  12. «Граница Республики Беларусь довела меня до нервного срыва». Российская блогерка сравнила прохождение границы с восхождением на Эверест
  13. Группу рабочих из Узбекистана, которые приехали в Беларусь, возмутило жилье, что им предложили. Им дали новое — вот какое
  14. Беларус вернулся на родину заменить паспорт, но попал в колонию. Его имущество продали на торгах
  15. «Иначе всем будет плохо». Силовики вызвали знакомых беларуски на допрос и «передали привет» на ее день рождения
  16. Мужчина, напавший на беларусскую спортсменку Александру Герасименю, арестован на три месяца
  17. «Что происходит?» За 24 часа до конца подачи документов на бюджет во всех медвузах мест еще больше, чем желающих там учиться
  18. Еще один банк сообщил о проблемах, которые затрагивают клиентов с техникой Apple
  19. Среди семи охранников Соболенко был легендарный беларусский секьюрити. Это он отодвигал детей, которые тянулись к спортсменке
  20. «В Филадельфии мы пережили настоящий ад». Беларус съездил на футбольный ЧМ, потратив 20 тысяч долларов, — вот его впечатления


Дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» распавёў аб памылках офіса, якая ў жыцці Ціханоўская, што не так з Зарэцкай, сваіх заробках і беларускім пратэсце. Публікуем некоторыя яго выказванні.

Скриншот видео программы "Жизнь-малина"
Франак Вячорка. Скрыншот відэа праграмы «Жыццё-маліна»

«А Ціханоўская, напэўна, фээсбэшніца усё-ткі»

Па словах Франака Вячоркі, давер да Офіса Святланы Ціханоўская кожны раз пагаршаецца пасля скандалаў і розных крызісаў. Людзі расчароўваюцца.

 — А самае страшнае, што расчароўваецца актыў. Таму што, ладна, там грамадскае меркаванне, але людзі, якія працуюць у камандах розных медыяў, праектаў, BYPOL, валанцёры — яны глядзяць на ўсе гэтыя сваркі, на ўсе гэтыя «срачы», раcчароўваюцца і сыходзяць, — кажа Франак. — І становіцца ўсё менш і менш актыўны людзей. Я думаю, гэта галоўны негатыўны вынік любых скандалаў. Зараз гэта ўсе перарастае ў нейкае капанне, яно вяртаецца ў нейкую рэфлексію, хто быў вінаваты ці невінаваты ў 2020 годзе і мы замест таго, каб глядзець ў будучыню, шукаць вырашэнне, пачынаем капацца. А можа Вячорка ўсё зліў, а можа — не. А Ціханоўская, напэўна, фээсбээшніца ўсё-ткі. І мы проста самі сябе знішчаем у гэтым самакапанні. Ёсць, канешне, рэфлексія. І яна павінна быць. Але калі пачынаецца ўзаемная атака, пошук шпіёнаў і ворагаў у сваім жа коле — яно перастае быць канструктыўным.

Пра памылкі Офіса

 — Памылак шмат. Я думаю самае галоўнае, што мы не збудавалі эфектыўных дзейных структур, якія будуць забеспечваць удзел грамадскага сектару, — працягвае Вячорка. — Каардынацыйная рада выдыхлася, частку яе рэпрэсавалі. Яна зараз неіснуючая і не прадстаўляе беларускую грамадзянскую супольнасць. Я бачу як добра камунікуюць паміж сабой праваабаронцы і медыясектар, але камунікацыі паміж іншымі сектарамі дастаткова мала. І вельмі часта тая праца і дапамога, якая ідзе, яна не эфектыўна размяркоўваецца і рэалізуецца. Таму што замест таго, каб супрацоўнічаць, арганізацыі канкуруюць. Офіс сам па сабе — гэта маленькая структура. У Офісе на фултайм працуе 25 чалавек — гэта менш за медыя, менш за некаторыя праваабарончыя арганізацыі. І разлічваць, што Офіс будзе там ўсімі кіраваць… Не, не будзе кіраваць.

Ёсць праблема кадравая, мы нават адчулі, што нам няма каго ўзяць на працу на «міжнародку». Здаецца, столькі было трэнінгаў, стыпендый, за усе гэтыя гады. А калі кінулі покліч, было вельмі мала заявак. Другая праблема — гэта рэсурс. У нас няма матэрыяльнага рэсурса, каб утрымліваць шмат людзей. І людзі не гатовыя за такія грошы ісці на працу і рызыкаваць усім. Таму што пайсці ў Офіс гэта значыць — трэба вывезці ўсю сям’ю з Беларусі, рызыкнуць усім. За табой будуць ганяцца кадэбэшнікі, на табе будуць 10 крымінальных справаў. Людзі не гатовыя дзеля жыцёвай місіі і невялікага заробку на гэта пайсці.

Пра заробкі ў Офісе

— 1200, 1 500,1700 еўра, але гэта па літоўскіх мерках. Я зарабляю 1500, але я плачу 750 за квартэру, 200−220 — камуналка, 30 — інтэрнет. Аднак вельмі частка калі даеш вялікія замежныя інтэрв'ю, то атрымліваеш ганарар. Напрыклад, «Альджазіра» — там 100 еўра і г. д.

 — Ці ёсць сэнс змяніць палітыку па фарміраванню офіса і дазволіць спецыяліста за 3 тысячы еўра?

 — Можна. І мы спрабавалі так працаваць, але немагчыма, каб гэта быў фултайм-працаўнік. Гэта можа быць нейкі кансультант. На гэта можна прасіць нейкіх партнераў, якія гатовыя прафінансаваць нам такога эксперта албо аудытара, альбо кансультанта, які зрбіць нейкую канкрэтную працу. Што мы можам? Калі б у нас было фінансаванне цалкам ад беларусаў праз умоўныя падаткі ці ахвяраванні, тады мы былі б цалкам незалежныя. А зараз у нас частка фінансавання — гэта і донары, і інстытуцыі, у якіх шмат правілаў, і ты не можаш заплаціць большы заробак, чым яны паставілі рамку. Ты не можаш наняць спецыялістаў больш, чым, напрыклад, іх кантракты дазваляюць. Мы і так вельмі шмат за што змагаліся, каб нам дазволілі. Што нам трэба зрабіць — гэта знайсці магчымасць выйсці цалкам на беларускае фінансаванне, каб беларусы фінансавалі сваіх палітыкаў, каб беларусы падтрымлівалі, тады будзе больш адказнасці, больш празрыстасці, больш справаздачнасці. Калі, напрыклад, скажам, 100 працэнтаў праца Офіса і нашыя паездкі падтрымліваюцца з ахвяраванняў беларусаў. А то мы зараз едзем у нейкую паездку, дамовіліся, а потым кажам: стойце, дык у нас няма грошаў, вы маглі б пакрыць пералёты і гатэлі? Мы выглядаем, шчыра кажучы, несур’ёзна. Гэта прыніжальна.

Пра беларускі пратэст

 — Беларускі пратэст бедны?

— Беларускі пратэст — бедны, безграшовы і тое, што было ў 2020 годзе было зроблена без грошаў. І калі б людзі, якія зараз аналізуюць на юцюбах і кажуць, што офісу трэба зрабіць тое, трэба дзейнічаць, наняць экспертаў сапраўдных, яны проста не разумеюць, якія абмежаваныя ў гэтай працы ёсць рэсурсы.

Пра спрэчкі з Ціханоўскай

 — Вы можаце спрачацца з Ціханоўскай?

— Магу. Яна вельмі часта падыходзіць раіцца, але яна, бывае, сварыцца. І калі першы хтосьці адграбае, то гэта я. Адбываецц гэта, як правіла за непадрыхтоўку, таму што яна павінна ведаць, які ў яе графік, што кожная сустрэча падрыхтаваная з кім яна сустракаецца, біяграфія гэтага чалавека. Яна выдатніца, і ёй трэба, каб было ўсе падрыхтавана, усё было дакладна. Яна «напіхвае» за памылкі ў мове, за прапушчаныя літары, таму што яе гэта раздражняе,

 — Калі табе больш за ўсё дасталося?

— Ой, гэта было так шмат разоў. Вельмі часта за нейкія заявы, якія ці я рабіў, ці нехта з Офісу, а потым да яе прыходзяць журналісты і кажуць, а як вы гэта пракаментуеце? Яна такое не прабачае. Былі моманты, калі яна проста не размаўляе. Калі яна кажа «не» і ўсё. З ёй, у прынцыпе, цяжка спрачацца, таму што яна такая перфекцыяністка. Калі нешта не гатова, то мы гэта не робім.

— Гэта праўда, што ты адзіны чалавек ў Офісе, на якога яна можа адкрыта эмацыяніраваць?

 — Я думаю, што не адзіны, але паколькі яна часцей побач (мы ў паездках вельмі часта), то на мяне гэта часцей звальваецца.

Франак Вячорка прызнаўся, што Ціханоўская можа на яго крычаць. Але ўсё ж іх аб’ядноўвае выпрацаванае двума гадамі працы сяброўства і некаторы давер. Зрэшты, ёсць і прафесійная дыстанцыя. Ён называе яе на «ты», а вось у госці запрасіць Святлану не можа: ён нават не ведае дзе яна жыве.

Аб Зарэцкай

 — Я думаю фатальна ўсё ў гэтым кейсе. Было фатальна, як пракамунікавалі, як адбываўся увесь гэты медыйны скандал. Мы былі не гатовыя. Я думаю, нейкія ўрокі з гэтага мы зрабілі, нават праводзілі нейкія ўнутраныя абмеркаванні, што трэба было зрабіць інакш. Я думаю, што гэта ўдарыла па іміджу Кабінета ў нейкай ступені.

Франак адзначыў, што ён не займаўся Кабінетам, а ўсе рашэнні па ім ішлі паралельна з яго працай. Парадаў ёй ён не даваў. Кажа, што размаўляў з ёй пасля прызначэння толькі аднойчы. Ці сабрала Зарэцкая якія-небудзь грошы за час сваёй працы ў Кабінеце?

 — Наколькі мне вядома, яна не прынесла нейкія канкрэтныя грошы, але правяла нейкія перамовы і сустрэчы. ‹…› Мы былі не гатовыя да гэтага кейсу. У Кабінеце няма каманды камунікацыі, не было тады і ў прынцыпе не існавала яе. Кабінет быў зроблены ў жніўні, ён раскачваўся, дагэтуль раскачваецца, У Кабінета няма ніякіх грошаў, няма ніякіх рэсурсаў. Там, у прынцыпе, я не ведаю, ці нехта атрымлівае нейкі заробак дагэтуль. І я думаю, што ў гэтым прычына, што Кабінет сфарміраваны як вялікі праект, але пакуль ён не стаў галоўнай інстытуцыяй беларускіх дэмакратычных сіл, а ён павінен стаць. Таму не было моцнай каманды, якая б гэта магла хутка адпрацаваць.

Вячорка таксама адзначыў, што рашэнне аб прызначэнні Таццяны Зарэцкай на пасаду прымалася калектыўна, але сам ён не быў супраць яе кандыдатуры:

 — Я яе ведаю, таму што кожны раз, калі мы прыязджалі ў Эстонію, яна ўдзельнічала ў беларускіх івэнтах. Мы праводзілі сустрэчы па пытаннях міграцыі, візаў і Зарэцкая пастаяна далучалася. Да яе вельмі добра ставіцца эстонскі МЗС у тым ліку. У маім уяўленні, зыходзячы з май працы, яна была добры кандыдатам на гэтую пасаду, дастаткова прафесійным. Яе задача не была там менеджырыць нейкую вялікую арганізацыю, яе задача была фандрайзіцью І тыя скілы, якія ў яе былі, яны падыходзілі.

Праўда, пасля скандалу, прызнаецца Вячорка, яго стаўленне да Таццяны змянілася:

— Я лічу, што яна вельмі кепска камунікавала з прэсай і яна не слухала, наколькі я ведаю, парады, якія давалі нашыя калегі па камунікацыі: як камунікаваць, як адказаць. Яна пайшла ў такую контратаку супраць медыяў і гэта была памылка.