Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Лукашенко предлагал женщинам «родить трех малышей и требовать что угодно». Минчанка родила тройню и попросила квартиру
  2. Лукашенко: «Выиграть конфликт с расположенными по периметру государствами мы не можем»
  3. Семейные связи и хорошие должности. Где работают родственники невестки Лукашенко
  4. «Теща» Лукашенко пыталась уничтожить частную медицину, но не получилось. Вспоминаем, как начиналась эра медцентров в Беларуси
  5. Беларуска более трех месяцев стоит в «новой» очереди на польскую визу — поговорили с ней. Выводы экспертов тоже не радуют
  6. МВД хочет взять под контроль домофоны
  7. Минчане снова выстроились в очередь за квартирами. Вокруг какого ЖК ажиотаж на этот раз?
  8. В 2027 году заработают три изменения для тех, кто выезжает за границу
  9. Пропавшую беременную минчанку нашли убитой
  10. «Хренин призвал». Лукашенко заявил, что его младший сын служит в армии


/

Украінец Ілья (імя зменена ў мэтах бяспекі) больш за дзесяць гадоў пражыў у Беларусі, стварыў сям’ю і выхоўваў дзяцей. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны мужчына пачаў перадаваць у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» звесткі пра перамяшчэнні расійскіх войск — і за гэта прайшоў праз затрыманні, СІЗА і пагрозы смяротным пакараннем. У снежні 2025 года яго ноччу вывезлі ў лес, а затым перадалі ўкраінскаму боку. Гісторыю Ільі расказвае праваабарончы цэнтр «Вясна» — мы пераказваем гэты тэкст.

Марш в память 10 миллионов украинцев, погибших во время Второй мировой войны. Берлин, Германия, 8 мая 2025 года. Фото: lookby.media
Марш в память 10 миллионов украинцев, погибших во время Второй мировой войны. Берлин, Германия, 8 мая 2025 года. Фото: lookby.media

Жыццё Ільі ў Беларусі пачыналася як звычайная гісторыя пра каханне: знаёмства ў інтэрнэце ў пачатку 2010-х, пераезд з Украіны, шлюб, дзеці. Некалькі гадоў сям’я жыла ў Мінску, а пасля, як шматдзетная, атрымала жыллё ў рэгіёне. Ілья ўладкаваўся ў таксі — і менавіта гэтая праца звязала яго далейшы лёс з вайной.

— Калі пачалася вайна ва Украіне, я працаваў у таксі. Я бачыў перамяшчэнні расійскіх войск, вазіў вайскоўцаў, размаўляў з імі. Усё гэта фіксаваў на тэлефон і перадаваў у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», — расказаў Ілья.

Але спярша яго дзеянні прыцягнулі ўвагу сілавікоў праз каментары ў сацсетках, дзе Ілья спрачаўся з прапагандысцкімі выказваннямі. За гэта ў 2023 годзе яго затрымалі — каля шасці гадзін трымалі ў цэнтральным РУУС, а потым далі 15 сутак.

— Як мне потым сказалі ў КДБ, яны ўбачылі недзе ў TikTok мой каментар <…> Каментар быў наступны. Адзін украінец напісаў пад відэа, што «мы за Беларусь, мы з беларусамі адзіны народ», але ён жыў ва Украіне і быў за Расію, за вайну. Я яму ў адказ напісаў: «Ты лепш рот прыкрый, таму што ў мяне знаёмы ў ВСУ». Яшчэ быў каментарый у Youtube пад відэа з Лукашэнкам. Ён там нешта пра ўкраінскі народ гаварыў, а я яму як зварот напісаў: «Вы не ведаеце ўкраінскі народ, а з боку гаворыце». За гэта мне яшчэ і па галаве далі — разочак хляснулі добра так, — успамінае Ілья.

Другое затрыманне адбылося ўвосень 2025-га, калі беларускія сілавікі атрымалі доступ да базы даных «Гаюна» пасля затрымання адміністратаркі канала. Ілью падманным чынам выклікалі нібыта ў міграцыйную службу, а на месцы яго чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

— Я адразу тэлефон кінуў на сядзенне і рукі падняў — зразумеў, што гэта па мяне, — расказвае Ілья. — Спачатку сказалі, што дадуць «годзік», а потым — што ад трох да сямі гадоў зняволення. Я быў у шоку.

Следчы адкрыта пагражаў мужчыне смяротным пакараннем, а сілавікі спрабавалі ціснуць на яго жонку, патрабуючы доступ да камер у кватэры. Жанчына адмовілася, за што пачула пагрозы адправіць яе на трое сутак арышту. Ілью завялі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і адправілі ў СІЗА.

СИЗО-2 в Витебске. Фото: ПЦ "Весна"
СИЗО-2 в Витебске. Фото: ПЦ «Весна»

Там украінец сутыкнуўся з тым, як сістэма ставіцца да палітычных зняволеных — «нават забойцы і махляры ўражаныя» гэтым. На дзвярах камеры вешаюць жоўтыя біркі прафуліку, спаць дазваляюць толькі на верхніх ложках пад камерай назірання, а на этапах увесь час трымаюць у кайданках.

— Аднойчы я выклікаў лекара — у мяне язва, два тыдні так круціла, што ледзь вытрымаў. Прасіў лекі. А ён прыйшоў і сказаў: «Ідзі ты нахер, б***ь, не пі***і, што ў цябе нешта тут баліць». Нічога не даў, — расказвае Ілья.

У снежні 2025 года мужчыну сярод ночы вывезлі з камеры ў невядомым напрамку. Апынуўшыся ў зімовым лесе сярод узброеных людзей у масках, ён быў перакананы, што яго прывезлі на расстрэл.

— Я рэальна перапужаўся, думаў, што заб’юць, — прызнаецца сураўмоўца «Вясны».

Аднак замест гэтага Ілью разам з іншымі палітвязнямі перадалі ўкраінскаму боку.

Праз некалькі гадзін, пасля пераезду і пераапранання, яго давезлі да месца перадачы. Калі знялі павязку з вачэй, мужчына ўбачыў украінскіх вайскоўцаў, журналістаў і кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава — і зразумеў, што апынуўся дома.

Сёння Ілья знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін, атрымаў статус часовай абароны і ўжо знайшоў працу. Ён накіроўвае большую частку заробку жонцы і дзецям, якія засталіся ў Беларусі, і спрабуе сабраць грошы на дакументы, неабходныя для іх пераезду.

— Зарплата маленькая, але трэба нешта зарабляць. Грошы аддаю на ежу, за кватэру, астатняе перасылаю жонцы. Яна засталася адна. А трэба карміць дзяцей, плаціць за дзве кватэры і садок. Мая галоўная мэта — хутчэй іх вывезці, — кажа Ілья.